Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Голосование
Достаточно ли Вы осведомлены о санаторно-курортных, оздоровительных учреждениях в которые выезжают учащиеся учреждения образования в течении года?
Всего 21 человек
Голосование
Используете ли вы для обучения Вашего ребенка услуги репетитора?
Всего 20 человек
Голосование
Удовлетворены ли Вы качеством организации питания?
Всего 23 человека

Урок белорусской литературы в 5 классе

Дата: 20 ноября 2015 в 05:52, Обновлено 20 ноября 2015 в 05:53

Тэма: Прыказкі і прымаўкі, афарызмы

Урок беларускай літаратуры ў 5 класе

Мэты: даць уяўленне пра жанравыя асаблівасці прыказак  і прымавак, афарызмаў; выпрацоўваць навыкі выразнага чытання і асэнсавання прыказак, прымавак і афарызмаў; развіваць вуснае маўленне вучняў; выхоўваць цікавасць і павагу да мастацкай спадчыны беларускага народа.

Тып урока: камбінаваны з элементамі праблемнага навучання і элементамі гульнёвай тэхналогіі.

Эпіграф: У прыказцы праўда святая (На прымаўку і суда няма).

Ход урока

Слова настаўніка:

З маленства і назаўжды ўваходзіць у наша жыццё народная паэзія.Спачатку нас прываблівае мілагучная калыханка, пасля мы захапляемся цікавымі, дзівоснымі казкамі, здзіўляемся мудрасці і паэтычнаму хараству прыказак і загадак. З легендаў і паданняў паўстае перад намі мінулае нашага народа, роднай Беларусі. Вусная народная творчасць, як невычэрпная крыніца, узбагачае і ўзмацняе нашу мову і літаратуру, наша жыццё. Цудоўнаму народнаму мастацтву і майстэрству мы і прысвячаем сённяшні ўрок.

Франтальнае апытванне:

Што азначае тэрмін фальклор? (народная мудрасць) Ці згодны вы з такім тлумачэннем?

З якімі жанрамі вуснай народнай творчасці пазнаёміліся?

Над якім фальклорным жанрам працавалі на мінулым уроку?

Праца над дамашнім заданнем:

Крыжаванка на тэму: «Прыёмы пабудовы загадак»

  1. Якую тэму разглядалі на мінулым уроку? (Загадкі)
  2. Віды загадак. (Задачы)
  3. Віды загадак. (Пытанні)
  4. Прыёмы пабудовы загадкі, выкарыстаны ў наступным прыкладзе: «У агні не гарыць, у вадзе не тоне, і на саломе не шалясціць» (Адмаўленне).
  5. Які прыём пабудовы выкарыстаны ў наступнай загадцы? «Разаслана цёмна-сіняя пасцілка, на пасцілцы рассыпаны сярэбраны пясочак, а пасярэдзіне залаты куточак». (Параўнанне)
  6. «Круглы, ды не мячык, чырвоны, ды не ягадка, з хвосцікам, ды не мышка». Прыём, на якім заснавана пабудова гэтай загадкі, называецца «супраць…» (пастаўленне).

 

                                                                                                                               

                                                                                                                               

Тэарэтычная размінка. Вучні самі задаюць пытанні адзін аднаму або  настаўнік прапаноўвае адказаць на пастаўленыя ім пытанні.

Прыкладныя пытанні:

  1. Дайце тлумачэнне паняццю «загадка»;
  2. Назавіце прычыны ўзнікнення загадак; 9 Пералічыце тэматыку загадак.

Конкурсы «Лепшы знаўца загадак» (на дошцы змешчаны загадкіілюстрацыі), «Лепшы складальнік загадак» (выступленні вучняў са сваімі загадкамі,загадкамі-ілюстрацыямі, тлумачэнне прыёмаў пабудовы загадак).

Франтальнае пытпанне: Для чаго трэба ведаць загадкі?(Яны развіваюць кемлівасць і назіральнасць, пашыраюць кругагляд. З імі весела і смешна. У казках яны бываюць сродкам выпрабоўвання розуму герояў.)

Вывучэнне новай тэмы «Прыказкі , прымаўкі і афарызмы».

 

Настаўнік (выкарыстоўвае дыялог, які пабуджае да праблемы і яе вырашэння)

Вучні (фарміруюць, усведамляюць сэнс паняццяў – прыказка, прымаўка)

На дошцы запісаны выслоўі:

«Слова, як птушка» і «Слова як птушка: вылеціць – не зловіш»

Пытанні:

а) як выказваецца аўтарская думка ў гэтых выразах?

б) якое выказванне нясе ў сабе абагульненне, павучанне?

в) прачытайце  азначэнне паняццяў прыказка і прымаўка ў падручніку (слоўніку   літаратуразнаўчых тэрмінаў), зрабіце вывад.

г) з якім яшчэ паняццем пазнаёміліся? (вучні зачытваюць артыкул падручніка на с. 69–70)

е) якія аўтарскія выслоўі вам вядомы?

 

 

а) па-рознаму: у першым – аўтарская думка не завершана; сказ складаецца з адной часткі, у другім – аўтарская думка закончана; сказ складаецца з дзвюх частак.

 

б) другое;

в) першае выслоўе – прымаўка, бо складаецца з адной часткі, аўтарская думка не завершана; другое – прыказка, кампазіцыйна складаецца з дзвюх частак, мае завершаную будову, павучальны змест.

 

 

Запіс у сшытку

Прыказка – трапнае народнае выслоўе з павучальным зместам; складаецца звычайна з дзвюх частак – паведамлення і вываду.

Прымаўка – яркае ўстойлівае выслоўе з незакончанай думкай.

Афарызмы – трапныя і яркія аўтарскія выказванні.

Замацаванне тэарэтычных ведаў:

  1. Прааналізуйце выслоўі, змешчаныя на старонцы 71, размяжуйце прыказкі і прымаўкі, дакажыце сваю думку.
  2. На дошцы змешчаны часткі прыказак, трэба стрэлкамі злучыць пачатак і канец кожнай з іх

Як гукнеш………………………а спраў на вяршок.

Згода будуе……………………..а той, хто дбае.

З вялікага грому………………..то забудзецца ўстаць.

Як ляжа спаць…………………..а нязгода руйнуе.

Слоў мяшок……………………..так і адгукнецца.

Не той багаты,хто мае…………..малы дождж.

  1. Закончыце прыказкі:

Пашкадаваў воўк кабылу... (пакінуў хвост ды грыву).

Мякка сцеле... (а цвёрда спаць).

Згода будуе... (а нязгода руйнуе).

Як гукнеш... (так і адгукнецца).

  1. Перабудаваць прымаўку «Хлуснёй багаты не будзеш» у прыказку (Хлуснёй свет пройдзеш, а назад не вернешся).
  2. Складзіце прыказку па апорных словах:

блізка відаць; жыві, вучыся; вяроўка доўгая; кароткая прамова і інш.

Рэфлексія (рэпрадуктыўная гутарка):

  • З якімі паняццямі пазнаёміліся на ўроку?
  • Якія заданні дапамаглі засвоіць гэтыя паняцці?
  • Чаму трэба ведаць, вывучаць прыказкі, прымаўкі і афарызмы?
  • Што аб’ядноўвае ўсе гэтыя выслоўі? (лаканічнасць, трапнасць, вобразнасць, праўдзівасць, мудрасць…)
  • Які эпіграф, на вашу думку, больш падыходзіць да раскрыцця тэмы ўрока? 

Дамашняе заданне (па групах):

  1. Выпісаць прыказкі і прымаўкі з падручніка і іншых зборнікаў, вывучыць 2–3 на памяць (пра вернасць і дружбу, працавітасць і гультайства).
  2. Творчыя заданні (па жаданні):

а) вуснае апавяданне па прыказцы або прымаўцы;

б) ілюстрацыі да некалькіх прыказак.

 

Дадатковыя заданні

1.  Вызначце тэму кожнай групы народных выслоўяў.

а) Дарагая тая хатка,дзе мяне радзіла матка.

Дзе маці нарадзіла, там і радзіма. Мілы той куток, дзе рэзаны пупок. б) Чужына не грэе.

Чужая старана тугою арана, слёзкамі засявана.

Чужына не родная матка:хлеба не дасць.

в) Хто людзям не верыць, той сабе веры не дасць.

Хто ў бядзе не быў,той сапраўдных прыяцелей не знае.

 

2.  Падбярыце да літаратурнага твора найбольш прыдатныя выслоўі:

Моцна хлопчык занудзіўся 

1. Ой,дзеці, дзеці,куды вас падзеці?

Па сям’і,па маме,               

2. Не чапай ліха, няхай сядзіць ціха.

Як бы свет тут зачыніўся 

3. Ад рук адбіўся.

Ў гэтай нуднай яме.           

4. Разумным дзіця не родзіцца.

Усё тут дзіка, нецікава,     

5. Людзі навучаць,як жыць на свеце.

Бы ў яловым лесе,                

6. Чужая старана—цёмны лес.

Кожны вугал неласкава      

7. У сваім краі,як у раі.

Глянуў на Алеся.                  

8. Якое дрэва, такі клін,які бацька,такі сын.

Усё не так,як там,дома: 

9. Кожнаму свой куток мілы.

Лавы,печ старая,

Кожна рэч тут незнаёма

І яму чужая…

Я.Колас «,Першы заработак»

3.  Дайце тлумачэнне, у якой калонцы запісаны прыказкі, прымаўкі, афарызмы, размяжуйце па тэмах:

Увосень і верабей багаты.

Учарашняга дня не дагоніш.

Гультая зямля не любіць. У гультая рукі не баляць.

Чужое не грэе.

Дома і вуглы памагаюць.

Для ўсякай птушкі сваё гняздо міла.

Людскому гору не радуйся.

Дружба      пазнаецца ў няшчасці.

 

 

 

 

 

 

 

Хто ўлетку спіць, той узімку не есць.

Дзе гультай арэ ды скародзіць, там пустазелле добра родзіць.

Што пасееш,      тое    і пажнеш.

Хто   працуе,      таму і шанцуе.

Праца чалавека корміць, а лянота порціць.

Шануй людзей, то й цябе пашануюць.

Не май сто рублёў, а май сто сяброў.

Працу палюбіш – чалавекам будзеш.

Дарагая тая хатка, дзе радзіла мяне матка.

«Чалавеку патрэбна не слава, а людская ўвага і ласка» (С. Грахоўскі).

«Любоў і дружба шчасце росцяць»

(Андрэй

Александровіч).

«Мой родны кут, як ты мне мілы!» (Я.

Колас).

«Дзе прайшло мален ства, там пачынаецца Радзіма» (К. Чорны). «Не верце,калі хто скажа,што хоць адна дарога ў жыцці лёгкая» (І. Шамякін).

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Файл урока можно скачать по ссылке: https://content.schools.by/4gomel/library/бел_лит_5_кл.docx

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.